Алесь ішоў па вуліцы. Пад нагамі рыпеў
снег. Рукі хлопца былі чырвонымі ад марозу: ён страціў рукавіцы, а цяпер баяўся
ісці дадому. Цётка абавязкова будзе злавацца і адцягаеяго за вушы. Яна заўсёды
за іх цягае.
Хлопчык уздыхнуў. У такія моманты ён
заўсёды думаў пра матулю і тату, але іх не было побач. Бацькі працавалі на
поўначы, вельмі рэдка прыязджаючы да сына. А Алесь жыў разам з цёткай ужо трэці
год і ўсё чакаў, калі матуля і татка вярнуцца назаўсёды.
Вось-вось наступіць Новы год, але
настрой зусім не святочны. Ды і свята ў Алеся не будзе. Бацькі абяцалі, што прыедуць,
але толькі ўчора пазванілі, што ў іх не атрымліваецца быць на свята. Алесь праплакаў палову ночы.
Цяпер свята не будзе. Цётка пагоніць яго ў ложак а дзевятай гадзіне, а сама
будзе з сяброўкамі глядзець тэлебачанне і есці салаты.
І раніцай цуда не здарыцца:
паделкай Алеся будуць чакаць цукеркі і новыя рукавіцы, таму што старыя ён страціў,
а ў цёткі свая дамоўнасць з Дзедам Марозам.
Замест таго, кааб спяшацца да дому,
Алесь схаваў змёрзлыя рукі ў кішэнях і патупаў да лесу, што быў недалёка. Цемра
напаўзала на горад, у лесе ж была амаль ноч, толькі сцежка святла ад месяца на снезе вяла ўглыб гушчару.
Хлопчык пайшоў па гэтай сцежцы. Ён марыў аб тым, як сустрэнецца з татам і маці, як ім будзе весела і
лёгка разам…. Заўтра ужо 31 снежня, нажаль для Алеся, - гэта зусім не свята.
З такімі невясёлымі думкамі хлопчык
апынуўс яглыбока ў лесе. Вяртацца дамоў усё ж патрэбна. І тут Алесь сапраўды спужаўся,
- ён не ведаў, дзе знаходзіцца. Яшчэ некаторы час ён блукаў па лесе, а потым сеў
у сумёт і запулюшчыў вочы….
Доўга ці не сядзеў хлопчык, - ён
не ведаў. У цішыні лесу пачуўся рып снегу. Алесь расплюшчыў вочы. І ўбачыў, што
каля яго стаіць стары ў доўгай футры.
- Ты што, малец,
тут робіш? Заблукаў? – запытаўся дзед.
- Так, не ведаю,
як да дому дабрацца. Ды ці патрэбна
мне туды?
- Як так – не
патрэбна? – здзівіўся дзядок.
І Алесь усё-усё яму распавёў: і
пра бацькоў на поўначы, і пра цётку, і пра рукавіцы, і пра свята, якога не
будзе….
- Э-э-э, малец,
нешта ты зусім змерз, - адзначыў стары. - Сядай ў сані, давязу цябе да хаты.
Толькі тут хлопчык убачыў каня, запрэжанага ў сані. Не паспеў Алесь здзівіцца, як сані апынуліся каля яго гарадскога шматпавярховіка.
Толькі тут хлопчык убачыў каня, запрэжанага ў сані. Не паспеў Алесь здзівіцца, як сані апынуліся каля яго гарадскога шматпавярховіка.
- У жыцці заўсёды
ёсць месца цуду! – замест развітання сказаў дзед.
Алесь падняўся да квартэры, адчыніў дзверы і замёр у чаканні цёткі. Ён ведаў, што мала яму не здасца, бо спазніўся ён моцна, ды яшчэ без рукавіц…. І тут хлопец не даў веры свайм рукам: у кішэні ён намацаў рукавіцы! Вось дык цуд!
Алесь падняўся да квартэры, адчыніў дзверы і замёр у чаканні цёткі. Ён ведаў, што мала яму не здасца, бо спазніўся ён моцна, ды яшчэ без рукавіц…. І тут хлопец не даў веры свайм рукам: у кішэні ён намацаў рукавіцы! Вось дык цуд!
Цётка ўсе не ішла, але з пакою было чуваць галасы…. Хлопец ужо
здагадаўся, але не мог паверыць свайму шчасцю. Ён не адчуваючы ног пабег у
пакой, не распранаючыся…. І з парога, проста ў абутку, кінуўся на шыю да таты.
- Татка, татачка!
Ты прыехаў!
- А вось і наш
гулёна! – у пакой з кухні ўвайшла маці.
- Мамачка! – кінуўся
да яе Алесь. – Вы ўсё ж такі прыехалі!
- Так, хуценька, самалётам, - згадзіўся
тата.
А назаўтра быў цырк, салют уначы і доўгія размовы пад елкай. Гэта быў саамы шчаслівы Новы год для хлопчыка. А пакуль ён спаў у цудоўную навагоднюю ноч, у паветры каля акна яго пакоя на сеемым паверсе замёрлі сані з дзедам. Той усміхнуўся, гледзячы на хлапчука, махнуў рукой, і ў чароўным святле месяца пад елачкай у пакоі з'явіліся падарункі. Дзед ведаў, што саамы лепшы падарунак Алесь ужо атрымаў, але ўсё ж такі хацеў парадаваць хлопчыка яшчэ больш.
Цудоуная казка, але мне здаецца, што згубiy рукавiцы... I страцiy прытомнасць. Магу i памыляцца.
ОтветитьУдалитьТаня, мбыць і так, але наша мова настолькі гнуткая і багатая, што дакладна і не скажаш, асабліва сёння, калі прымаюць любы дыялект, абы размаўлялi на беларускай мове. Гэтую казку правярала столькі людзей, але зноў і зноў знаходзіцца нешта новае))). Сёння даведалася, што ў беларускай мове ёсць слова пушка, але не ў значэнні агнястрэльнай зброі, а ў значэнні - каробка))). Вялiкi дзякуй!
УдалитьПроста я ужо шмат гадоу не чую мову, толькi памяць, чытаю. Памяць яшчэ выдае патрохi ведау. I мару навучыць сына хацяб чытаць, разумець. Але усе няма як, вельмi шмат усяго iншага задаюць, яшчэ дабавiлася французкая i старагрэчаская мовы.так што беларуская толькi у марах мамы.
УдалитьЭтот комментарий был удален автором.
УдалитьВедаеш, Таня, у нас таксама на жаль рэдка чуваць мову, але нам лягчэй, чым вам). Хай мара здеснiцца!
УдалитьТрудно с первого раза осилить, но попробую вчитаться, очень интересно узнать, кто такой Цуд, и какие приключения случились с Хлопчиком)))
ОтветитьУдалитьАнна Борисовна, буду очень рада, если вы осилите и вникните, наш язык легкий и красивый, стоит немного окунуться в него, как все становится понятно, в конце концов языки родственные.
УдалитьАня, как интересно!!! И понятно! Что деткам нужно больше всего на свете?!
ОтветитьУдалитьОткуда я это знаю? Или мы все знаем, в общем-то, одно и то же?!
Спасибо, Юля, рада, что сказка тебе понравилась.
УдалитьЦудоуная казка, ды яшчэ и на родная мове. Гэта таксама ЦУД!
ОтветитьУдалитьДзякуй, Таня, вельмi прыемна, што змагла цябе пацешыць).
УдалитьАня, дзякуй! За цудоўную казку і за нашу мову. А наконт памылак... не памыляецца той, хто нічога не робіць.
ОтветитьУдалитьСвета, дзякуй, вельмi прыемна, што цябе спадабалася.
УдалитьНадо твою сказку детям почитать, чтобы привыкали к мове, в школе потом легче будет, а то я этот момент совсем упускаю.
ОтветитьУдалитьСпасибо за сказку!
Олеся, я с Эллинкой тоже упустила, очень-очень трудно потом было.
УдалитьКогда читаешь и разговориваешь на русском и украинском, то с понимаем белорусского проблем не возникает. Интересно было почитать.
ОтветитьУдалитьСпасибо, да, мне тоже украинский намного легче было понимать, благодаря белорусскому.
Удалить