суббота, 20 сентября 2014 г.

Сіла вялікая

Калісці даўным даўно не было яшчэ вялікіх гарадоў, не было аўтамабіляў, нават вялізных дамоў не было. Простыя людзі жылі у маленькіх драўляных хатах, адпачывалі на лаўках, гатавалі ў пячы, нават хлеб самі пяклі. У той час жыў на свеце адзін маленькі хлопчык. Ён вельмі любіў усім дапамагаць: бацьку у поле хлеб адносіў, карову пасвіў, воду з калодзежа цягаў, калыхаў маленькіх сястрычак і братоў, нават абед у пячы мог згатаваць. А яшчэ яму вельмі падабалася маляваць, аднак паперы ў хаце не было, таму хлопчык маляваў галінкай на глебе.

Аднойчы намаляваў ён птушку, да такую прыгожую, што ўся вёска збеглася паглядзець. Надыйшоў час класціся спаць. Але хлопчык ніяк не мог заснуць, круціўся з боку на бок. І тут чуе ён грукат у шыбы. Падышоў да вакна, глядзіць, - а там птушка, ім намаляваная, на яблыні сядзіць. Пабег хлопчык ў сад да дрэва, стаіць, глядзіць на дзіва і вачэй адвесці не можа.  А птушка кажа хлопцу:
-          Ці не бачыў мяне? Ты ж сам маляваў мой вобраз.
-          Дык тое ж малюнак…
-          Але ў цябе ёсць сіла вялікая, - усе, што намалюеш, тое здесніцца. Толькі памятай, што вельмі жадаць гэтага патрэбна, - сказала тое птушка і паляцела.

Пайшоў хлопчык да дому і ўсе пра словы птахі думаў. А раніцай пабег маляваць. Спачатку адлюстраваў ён бульбу варанаю ды бохан хлеба. А яшчэ для маці сукенку новую. Вярнуўся да хаты, а на стале бульба з хлебам зыходзіць парам. Матка толькі рукамі спляснула:
-          І калі паспеў!?
Распавёў хлопчык матулі пра птаху, аднак не паверыла маці. Тады малец і падарунак свой для яе дастаў – сукенку прыгожую. З тых пор павялося, што хлапец заўседы маляваў. Аднак толькі тады, калі вельмі яму хацелася чагосці. І працаваць стаў у разы больш, каб дар па дробязі не марнаваць.
З усей вёскі людзі да яго прыходзілі, каб дапамог у цяжкую хвіліну. Хлопец беды ўсіх да сэрца прымаў, да жаданнем дапамагчы перепаўняуся, тады малюнкі ажывалі.
Празнаў пра хлопчыка цар. І наказаў ён прывесці да сябе мальца. Ох, і рыдала маці, калі сынку забралі:
-          Ведала я, што не на добрае той дар!
-          Не плач, матуля, хутка вярнуся я ў родную вёску, - супакойваў сын.
Але ж чула матчына сэрца благое. Цар славіўся сваёй жорсткасцю і нецярпімасцю. Прывялі  хлопца да гасудара. Загадаў ён намаляваць войска вялікае і моцнае, замак багаты, куфры з золатам… Далі хлапчуку і паперы вялікае мноства, і чарніла, і пёры…. Але не атрымалася нічога ў мастака: сотні аркушаў змаляваў, дзясятак пёраў зламаў, але карцінкі не ажывалі, не было мары ў хлопчыка, каб здеснілася намалёваннае.
Раззлаваўся цар, загадаў кінуць у астрог хлопчыка, да прасачыць, каб падлога і сцены з камня былі, каб не было мастаку чым маляваць.
Цэлы год плакала маці пад яблыняй, а аднойчы зноў села на галіну прыгожая птушка. І спытала у жанчыны:
-          Чаму ты слезы льеш? Няужо дар у сына недарэчы прыйшоўся?
-          Да як тут не плакаць, ох, недарэчы! Сынку мой у турме праз дар гэты, - і распавяла матуля ўсе, што здарылася з хлопцам.
-          Дапамагу я вам, - толькі і сказала птаха, як і след яе прастыў.
А хлопчык месца сябе не знаходзіць, усе ніяк не прыдумае, як яму на волю выбрацца. Аднойчы за вакном грукат. Падышоў ён да кратаў, бачыць, а там птушка, ім маляваная калісці. Дала прыгажуня хлопчыку цвік і паляцела.

Доўга хлопец  выдзіраў малюнак на каменнай сцяне, але тым мацней рабілася яго мара. 

З кожнай гадзінай, днём, тыднем рос на камні разбураны замак, бег цар, радаваліся людзі…. І ў тую хвіліну, калі апусціў хлопчык цвік, задаволены карцінай, парушылася сцяна. І убачыў хлопец на яву свой твор, узрадаваўся разам з усімі. І пабег да сваёй маці, у родную хату, каб далей працаваць і людзям дапамагаць.

З гэтай казкай на роднай мове я прымала ўдзел у конкурсе "Сказка на ночь". І нават атрымала дадатковы прыз - прас. Гэта было вельмі пріыемна.

3 комментария:

Еще немного зимнего

Праздник снега

Выпал первый снежок и нам захотелось это отпраздновать. И пусть на улице мы наслаждались снегом, но почему бы не насладиться им еще и дома....