вторник, 13 мая 2014 г.

Падарожжа ў Браслаў

Еще осенью мы участвовали в конкурсе "Моя Беларусь", организованным мастерской Кенгуру. И хоть прошло много времени, но мне все же хочется поделиться нашим путешествием.
Провела я его на нашем родном белорусском языке, на нем же и выкладываю здесь.
- Такім чынам, мы адпраўляемся ў цудоўны горад Браслаў!
Гэты горад стаіць між некалькіх азёр, недалёка ад дзяржаўнай мяжы нашай краіны, у 240-ка кіламетрах ад Мінска. Гораду афіцыйна каля тысячы гадоў. Давайце паглядзім яго на карце.
А цяпер пабудуем уласны Браслаў прама ў нас дома!
Мы сталі выкладваць з кавалкаў тканіны азёра, рабіць дарогі з шалікаў, горы з шапак. І я распавядала пра асаблівасці мясцовасці, называла галоўныя вуліцы. Потым дзеці па ўласным меркаванні размяшчалі кубікі-хаты. Вось такі імправізаваны трохі хаатычны Браслаў атрымаўся.
Як вядома, горад стаіць на мяжы. І часта і раней ён апыняўся на абароне дзяржавы. У сувязі з гэтым неаднаразова разбураўся практычна цалкам ворагамі. Мая прапанова выступіць у ролі разбуральнікаў-захопнікаў выклікала ў дзяцей захапленне. У момант усе было знесена. Нават азёра. Эля ані не саступала хлапчукам. Радзівон з задавальненнем бясчынстваваў.


Цяпер я запрасіла дзяцей у тэатр. Герояў, якога я раніцай хуценька стварыла з дапамогай кардона, фламастараў, нажніц, скотчу і шпажек .
- Вы ведаеце, што ў Браславе ёсць Замкавая гара. Менавіта з яе калісьці і пачынаўся Браслаў. Раней увесь горад сабой уяўляў збудаванне на гэтай 14-ці метровай вяршыні. Але пазней ён выйшаў за межы гары. Пра Замкавую гару складзена шмат легенд. Самая цікавая з іх пра паходжанне назвы горада.
На Замкавай гары жыў князь Дзвін і яго жонка Друйка. У іх была дачка - Дрыва. Доўгі час яна не выходзіла замуж, таму што не хацела. Аднак бацька абавязаў яе знайсці мужа. Сватацца да дзяўчыны прыехалі тры браты: Брас, Нов і Снуд. Але Дрыва не стала выбіраць, яна сказала, што выйдзе замуж за таго, хто пераможа ў баі астатніх. Калі Брас лёг спаць, яго браты згаварыліся і забілі яго, таму што ведалі, - брат пераможа іх ў сумленным баі. Потым завязалася бітва паміж Новам і Снудам. Яны смяротна паранілі адзін аднаго. А раніцай выявілася, што ўначы быў забіты ня Брас, а яго слуга, што надзеў плашч спадара. Брас прыйшоў да Дрывы і абвінаваціў яе ў жорсткасці, з-за якой загінулі яго браты. Дзяўчына не вынесла праведнага гневу і кінулася з гары ў возера. Не перажылі страты і яе бацькі. Гараджане ж прапанавалі Брасу кіраваць горадам, які быў названы ў яго гонар. А імёнамі удзельнікаў той трагедыі былі названыя азёры - Дрывяты, Новята, Снуды - і рэкі - Друйка і Дзвіна.



Пасля спектакля хлапчукі з задавальненнем пагулялі з героямі легенды. Артур нават паказаў свой ​​міні-спектакль.

А далей было возера. Бо Браслаў самы што ні на ёсць азёрны горад. І мае дзеці «плавалі» на рыбалку ў лодачцы.
Гэтая гульня іх вельмі захапіла, пакуль лодачку ня парвалі.




А якую ж рыбу можна злавіць ў беларускіх азёрах? Каб высветліць гэта, мы паглядзелі невялікую прэзентацыю. 
Ну, і раз мы ўжо селі за кампутар, то і паглядзелі прэзентацыю пра прыгажосць Браслаўшчыны.
Скачать
- Гэты край - мара любога мастака-пейзажыста! Давайце і мы запечатлеем Браслаўскія азёры ў сваіх пейзажах.
І вось мы ўжо малюем. Радзівон - далонькі-возера з пальчыкамі-прытокамі.

 Артур - возера, патанулае ў зеляніны і яшчэ чымсьці таямнічым. 

 Эля - чароўнае возера і хаты.


- Давайце, яшчэ крыху пагуляем па Браславу і зойдзем у Музей традыцыйнай культуры. Ён знаходзіцца недалёка ад Замкавай гары. Тут ёсць прадметы побыту славян, абрадавыя рэчы, усё што тычыцца рамеснага мастацтва. Дарэчы, яму можна навучыцца на майстар-класах, у гуртках пры музеі. Адзін з майстар-класаў мы цяпер наведаем. Стварэнне абрадавай лялькі-абярэга .
Мы робім ляльку Берагіню - сімвал дабрабыту і дастатку. Абярэгавые лялькі нельга шыць, толькі звязваць. Традыцыйна не карыстаюцца нажніцамі (але мы ўсё ж такі парушылі гэтае правіла). Нельга маляваць вочы, таму што праз іх у ляльку можа пракрасціся злы дух. Расказваю і паказваю. Дзеці робяць шарыкі з ваты і дапамагаюць заматывать часткі лялькі. Артур атрымлівае сваю Берагіню.



Эля загарэлася ідэяй і самастойна скруціла сабе ляльку.

Пасля сну да нас вярнуўся Радзівон. І мы пагаварылі, што побач з Браславам ёсць помнік архітэктуры 18 стагоддзя. Унікальны вадзяны млын. Ён практычна разбураны, але уяўляе гістарычную і культурную цікавасць. А раз млын, то будзем малоць муку. І мы згулялі ў простую пальчыкавую гульню, якую я напярэдадні сачыніла.

Лье вада на млын: кап-кап-кап (дробкай пальцаў стукаем па расчыненай далоньцы)
Круціцца так млын: крак-крак-крак (круцім рукамі, як млын)
Труцца-труцца жорны: храй-храй-храй (тром далонькі адна аб другую)
Будзе дробная мука: хай-хай-хай (як быццам сыпем муку з дробкі)
Працягваем тэму млына яшчэ адной гульнёй. Мы ўсталі ў круг і хутка-хутка стараліся перадаваць мяч адзін аднаму (хутка круціцца млын). На здзіўленне Радзівон з задавальненнем прыняў удзел у гульні, таму хутка не атрымалася. Але потым, калі яму надакучыла, мы ўсё ж такі паскорылі тэмп.
Такім чынам, наш дзень падышоў да канца. Але вялікім падарожнікам пакладзена ўзнагарода. Медалі з гербам Браслава. Герб горад атрымаў у 16 стагоддзі ад польскага караля. Сімвалам горада стаў знак боскай ўсюдыіснай сілы, Тройцы - вока у трыкутніку і сонечных промнях. Бог захоўвае горад ад усіх бед. Блакітны фон гэта і колер неба, і колер азёр. Раней герб быў круглай формы. Цяпер у форме шчыта. Першапачатковую версію герба горада мы выкарыстоўвалі для нашых медалёў. Рабілі іх дзеткі самі. Ну, амаль. Радзівон толькі клеіў, Артур рабіў усё, але не да канца.

Напрыканцы дня дачка сказала: "Хачу ў Браслаў». А Артур заявіў, што будзе рыбаком, а падарожжа яму вельмі спадабалася.

А еще нам было очень приятно, когда объявили результаты конкурса, мы заняли второе место, а еще получили специальный приз за белорусский язык.

2 комментария:

  1. Аня, як жа прыемна чытаць артыкул на роднай мове. Велькі дзякуй табе і за апавяданне і за ўдзел у галерэі)))

    ОтветитьУдалить

Волшебная осень

Рыцарский день рождения Родиона

В декабре до Нового Года у нас состоялось еще одно очень важное событие - день рождения Родиона. Свои 6 лет он захотел отметить как настоя...